Беларускі фан сайт гурта ROXETTE

- Пачатак кар'еры
- Першы альбом «Pearls of Passion» і рэміксы «Dance Passion»
- Трэці альбом «Look Sharp!» (1988)
- Альбом «Joyride» (1991)
- «Tourism» (1992)
- Crash! Boom! Bang!
- Don’t Bore Us, Get to the Chorus!
- Rarities
- Baladas en Espan~ol
- Have a Nice Day
- Room Service
- The Ballad Hits
- The Pop Hits
- Their 20 Greatest Songs!
- Party Crasher tour 2009
- Гастрольны тур Roxette 2010 года
- Музыка Roxette у кіно
- Цікавыя факты


- Мары Фрэдрыксан
- Пер Хокан Гессле

- Dr.Feelgood

- Навіны:
- Легендарная група Roxette выступіла ў Мінску
- Сусветны тур, нарэшце, пачаўся!
- Інтэрв'ю карэспандэнту The Daily Roxette

Падчас аўстралійскай часткі гастроляў прыйшла ідэя пра жывы альбом з тура. Пер размаўляў з Уэйнам ішэмом (Wayne Isham), рэжысёрам відэакліпаў Бон Джові і Металіка, у бары гатэля «Sebel Town House» у Сіднэі. Уэйна нанялі, каб зняць дакументальны фільм пра аўстралійскія гастролі. Ён тады прапанаваў Roxette выпусціць эксклюзіўны акустычны ЕР для ЗША і Канады з паўночнаамерыканскімі матэрыяламі турнэ. Пер лічыў, што гэта ідэя мае вельмі шмат агульнага з рэлізамі «unplugged», і ў выніку быў выпушчаны туравы альбом з запісамі песень у самых нечаканых і цікавых месцах, па ходзе гастроляў. Пер ужо меў напагатове некалькі песень для новага альбома, потым напісаў яшчэ некалькі, усе яны ўвайшлі ў альбом «Tourism».

14 лютага 1992 года пачаўся новы тур у Ванкуверы, Канада, за ім рушылі ўслед 25 шоў у ЗША, Канадзе і Мексіцы. Тур працягнуўся ў Паўднёвай Амерыцы і скончыўся 15 красавіка 1992 у Сан-Паулу, Бразілія. Пасля некалькіх месяцаў адпачынку надышоў час для «The Summer Joyride Tour '92», які быў працягам папярэдняга тура і адбываўся ў Еўропе ўлетку 1992 года. Тым часам выйшаў сінгл «How do you do!», які група прадставіла разам з песняй «The heart shaped sea», выконваючы іх на жывых канцэртах. Тур уключаў таксама канцэрт у Вугоршчыне, першы іх выступ у былой еўрапейскай камуністычнай краіне.

Roxette сталі першай скандынаўскай групай і першымі не ангельскамоўнымі артыстамі, якія выступілі і запісалі акустычны канцэрт для «MTV Unplugged». Швецкае ТБ запісала канцэрт 9 студзеня 1993 года ў Cirkus, Стакгольм, запіс падзялілі паміж сабой швецкае ТБ і MTV-Еўропа. Былі выкананы наступныя песні:

1. Dangerous
2. Hotblooded --
3. Spending my time
4. The heart shaped sea
5. Fingertips --
6. Cry -
7. I never loved a man (the way I loved you) --
8. Heart of gold --
9. Surrender
10. It must have been love --
11. So you wanna be a rock’n’roll star --
12. Watercolours in the rain -
13. Fading like a flower
14. Here comes the weekend --
15. The look --
16. Perfect day
17. Listen to your heart --
18. Church of your heart --
19. Joyride --
20. Queen of rain --

2-- — песні паказваліся па швецкім ТБ і MTV
1- — толькі на швецкім ТБ
песні без зорачкі — запісаны па факце, але нідзе і ніколі не трансляваліся
[У 2006 году выйшла ў святло пушкі «The RoxBox — Roxette 86-06» — на DVD запісаны ўвесь канцэрт цалкам]

MTV выпусцілі складанку на CD з песнямі з розных канцэртаў «MTV Unplugged», на гэты дыск была ўключана песня Roxette «Here comes the weekend». Аднак, тая версія песні на дыску была зусім не з канцэрту «MTV Unplugged», а з альбома «Tourism».


односексники . Проститутки в порно романтикам